Даўна калі люді перасялілісь с острова на сушу у вёсцы
Стары. Лепель, вакол вескі рос лес. Прыехала камісія,
хадзіла, глядзела, што за лес. Старыкі доўга вадзілі
кругамі па кустах і хмызняку, каб добры лес не паказаць.
Камісія рашыла аддаць дярэўні лес на 4 км вакруг.
Распахалі. Называецца гэта места альховікі называецца
цяпер.
Уліца называецца “Перакоп” – роў абараніцельный
быў тут ніжэй чым царква стаяла. З даўніх часоў застаўся.
Запісала Стэльмах А.У.
са слоў Сцяпана Рыгоравіча Ляха у 1995 г.
Жыхары вескі Верабкі расказвалі, што ў іх у азерцах
бык утапіўся, а ўсплыў на Бяседскім возеры.
У вёсцы Чорная Лаза (цяпер Чашніцкі раён) ёсць
Высокая гара, а побач крынічка пад назвай “Добрая вада”.
Вада ў ёй троху кіслая, троху горкая. Ваду называюць
святой, ёй прамываюць вочы, каб не балелі.
З успамінаў Гарбачова Максіма Кузміча 1860 г.н.,
в. Замошша
|
Паданне пра Гогалі.
Непадалёку ад вескі Вілы ўзбоч дарогі ёсць два невялікія
возеры – Вялікі і Малы Гогалі. Ад чужога вока іх захінае
сасновы лес. Нетутэйшы чалавек нават і на здагадаецца,
што дзесьці паблізу знаходзяцца вадаёмы.
Праз прызму
стагоддзяў данесла да нас людская памяць паданне пра
ўтварэнне гэтых азёр. Даўно тое было. Яшчэ даўней на тым
месцы, дзе цяпер б’ецца аб берагі вада Гогаляў, было
паселішча. Мясцовы люд і цяпер знаходзіць ля вадаёмаў
старадаўнія прадметы побыту.
Здалёк прыехаў у паселішча
хлопец са сваей дружынай. У вёсцы яго назвалі Чарнявым.
Неяк гэты гэты Чарнявы запрымеціў мясцовую
прыгажуню Бярозу. Тая ж нават не заўважала смуглявага
прыгажуна, які стаў паўсюль падпільноваць дзяўчыну.
– Ідзі за мяне замуж, - угаворваў дзяўчыну Чарнявы.
– У палацы жыць будзеш, як князёўна.
– Не трэба мне твайго багацця, -- адказвыала Бяроза
– Кахаю я другога. За яго замуж пайду.
Чарнявы ж не сунімаўся. Аднойчы ў вечары заспеў ён
прыгажуню адну ў капліцы на могілках, дзе тая малілася
Богу. З усіх бакоў абступілі дзеўку хаўруснікі няўдалага
жаніха, каб тая не здолела ўцячы.
|