- Бяроза, любая, - енчыў чужынец, - ідзі за мяне.
- Не пойдзеш сілай вазьму.
Цудам вырвалася дзяўчына з
рук нягоднікаў і кінулася дахаты. У той самы момант
капліца пачала правальвацца пад зямлю, заплываць
балотнай тванню. Чарнывы і яго памагатыя так і не паспелі
адтуль выбрацца. Вяскоўцы, якія сталі сведкамі здарэння,
вырашылі, што Бяроза вядзьмарка, якую трэба забіць.
Акружылі хату, у якой схавалася дзяўчына са сваім
любым хлопцам і бацькамі, пачалі кідаць каменні,
спрабавалі падпаліць будыніну, але нічога не атрымалася.
Раніцай заместхаты людзі ўбачылі прыгожае возера з
празрыстай вадой – сімвалам духоўнай чысціні Бярозы.
На месцы капліцы таксама ўтварылася возера значна
меншых памераў.
Не пакінуў Бог без пакарання і
Чарнявага і яго памагатых,
усяліў іх душы ў невялікія
плывучыя астравы. Яны і
цяпер, не знаходзячы
пастаяннага прытулку, блукаюць
па вднай роўнядзі
Малога Гогаля. Час ад часу збіраюцца
разам, і тады
срозь
шолах чароту прарываецца іх
жалобны шэпт:”Бяроза!”
Запісаў В.У Тухта, Велеўшчынская школа,
“Лепельскі край”