У весцы Забалацце Пышнянскага сельсавета ёсць
крынічка, якая вядома з паловы 20 стагодзя.
Гадоў 40 назад
пахалі мы зямлю каля крынічкі.
Я атработаў сваю змену днём, а мой напарнік ноччу пахаў.
Ён збег з начной змены. Сказаў, што там нехта крычыць,
пяець.Пайшлі мы на наступны дзень у 12 часоў ночы.
Чуем – праўда, крычыць нехта, пяець, як жанчына
галосіць Мы бягом ад крыніцы. Кажуць, што гэта стогне
згубленая душа.. А крынічка лічычча святой.
Запісана Стэльмах А.У.
са слоў Залатара Антона Антонавіча у 2004г.
у в. Забалацце
Апякункай дзяўчат, жанчын і шлюбу лічылася
Параскева Пятніца. На землях усходніх славян у многіх
мясцінах драуляныя скульптуркі Пятніцы або абразы
Вялікамучаніцы ставілі ля калодзежауў. Ім прыносілі
ахвяры – кідалі у ваду кавалачкі тканіны, ільняной
кудзелі, авечай воўны і выпрадзеных нітак.