на главную
У весцы Забалацце Пышнянскага сельсавета ёсць
крынічка, якая вядома з паловы 20 стагодзя.

Гадоў 40 назад пахалі мы зямлю каля крынічкі.
Я атработаў сваю змену днём, а мой напарнік ноччу пахаў.
Ён збег з начной змены. Сказаў, што там нехта крычыць,
пяець.Пайшлі мы на наступны дзень у 12 часоў ночы.
Чуем – праўда, крычыць нехта, пяець, як жанчына
галосіць Мы бягом ад крыніцы. Кажуць, што гэта стогне
згубленая душа.. А крынічка лічычча святой.

Запісана Стэльмах А.У.
са слоў Залатара Антона Антонавіча у 2004г.
у в. Забалацце

Апякункай дзяўчат, жанчын і шлюбу лічылася
Параскева Пятніца. На землях усходніх славян у многіх
мясцінах драуляныя скульптуркі Пятніцы або абразы
Вялікамучаніцы ставілі ля калодзежауў. Ім прыносілі
ахвяры – кідалі у ваду кавалачкі тканіны, ільняной
кудзелі, авечай воўны і выпрадзеных нітак.




На Беларусі многія святыя крыніцы носяць назву
Пятніцкіх крыніц. Каля Лепеля побач з Пятніцкай царквой яшчэ у пачатку ХХ ст. была цудадзейная крыніца. Пакланяліся крыжу з распяццем.



Самым распаўсюджаным сюжэтам паданняў пра культавыя азёры з’яўляюцца згадкі аб затанулай царкве.

Асабліва шмат паданняў пра азёры з назвай Святое. Ёсць такое паданне пра возера Святое і ў Лепелі.

У старажытныя часы на месцы сучаснага возера Святога на ускрайку Лепеля стаяла царква, якая нечакана пайшла пад зямлю. На яе месцы ўзнікла возера. У ціхае, сонечнае надвор’е на вялікай глыбіні бачна макаўка царквы і чуваць гукі званоў.

Запісала Стэльмах А.У. са слоў мясцовых жыхароў у 1991г.

Звычайна, назва возера Святое звязана з існаваннем на яго беразе капішча. Валуны з капішча, часта носяць назву Перуновых.
Назад 23 24 Дальше