Гэта просьбы з якімі вернікі звяртаюцца да бога, просячы
што-нібудзь персанальна для сябе ці сваякоў. Вада з
крыніцы дапамагае пры лячэнні вачэй. Існуе легенда.
Вядома гэта крыніца з даўніх часін.
Жыў каля Чашнік адзін
гаспадар. Усе у яго было добра
і гаспадарка сталаяі дзеці
удалыя. Але занемагла неяк яго
дачка на вельмі цяжкую
хваробу – аслепла яна. Вельмі
перажываў гаспадар.
Страціў веру у жыцце і
справядлівасць. Нейкі добры
чалаве пашкадаваў бацьку
і падсказаў: есць ля вескі
Красналучка святая крынічка,
што дапамагае пакутнікам
і гаратнікам.
З апошняй надзеяй пайшоў гаспадар да
крыніцы і набраў там гаючай вады. Вярнуўся да дому,
змазаш вочы гэтай вадой сваей дачушцы. “Гэта бог
глядзіць на мяне”, - сказала у радасных слязах дзяўчынка,
калі убачыла святло дня. Вырашыў счаслівы чалавек
ушанаваць вялікі цуд. Пайшоў зноў да крыніцы і
пабудаваў там капліцу, у якой паствіуў вялікі крыж.
Запісана со слоў Уладзіміра Няміры
Шушкевічам А.У., 2004 г.