на главную
Вёска Валосавічы

Калісьці даўным-даўно, калі быў падзел царквы, у гэтых
мясцінах жылі ўніяты і на месцы вескі стаяў горад і
называўся ён Валосавічы. У горадзе было многа цэркваў,
брукаваная дарога ( яна засталася да сённяшніх дзён у
Клінавым лесе ), каплічка са святой вадой.
І, як расказваюць, людзі тут былі заклятыя, і таму аднаго
дня цэрквы пачалі правальвацца пад зямлю, і паступова
горада таго не стала. А зараз тут вёска Валосавічы.

Запісана са слоў Харлёнак Фрузы Мітрафанаўны, 1915г.н.


Вёска Губіна.
Адкуль пайшла назва вёскі Губіна? Мясцовыя жыхары
лічуць:
-- Гура па польску  гара, ці бярозавы лес, горы, грыбы.



Веска Кветча

Некалі на гэтым месцы, дзе стаіць наша дзярэўня, рос
вялізны лес. Але аднаго часу здарылася бяда: у час гразы
маланка папала у дуб вялізны. Загарэўся лес і ўвесь
выгарэў. Праз некалькі гадоў на тым месцы, дзе рос вялізны
той дуб, вырас куст прыгожых чырвоных цвятоў. Ехаў
адзін раз тымі местамі пан са сваімі слугамі. Увідзеў пан
той куст і дужа яму панравіліся тыя цвяты. Загадаў пан
слугам пасяліцца на тым месцы і развадзіць тыя кветкі.
Парассажвалі іх па ўсім полі, дзе рос лес. У скорым часе з
тых кветак пачалі расці дрэвы. Пачалі тут сяліцца і другія
людзі, і назвалі месца Кветчай, на памяць пра тыя цвяты,
што адрадзілі наш лес.

Запісана са слоў Галаўко С. Ад Аляшкевіч В.Ц. у 1983 г.

У вёсцы Кветча знаходзяцца старыя могілкі на невысокім
кургане дыяметрам 50 метраў і высатой каля 2 метраў.
На кургане ляжыць многа камней, на некаторых з іх бачны
выбітыя крыжы. Камяні стаяць у ізгалоў’і магіл.
Навукоўцы датуюць могілкі 16 ст. Сярод мясцовых
жыхароў захавалась паданне пра заснаванне могілак і вескі.

Назад 11 12 Дальше