Блукач ВАЛАЦУЖНЫ
24 фев 2024 — 2 года назад
Ядомы грыб бярозавы трутавік.

Марцiн
24 фев 2024 в 19:16 — 2 года назад

Ну які смак на твой густ?

 
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ
24 фев 2024 в 21:25 — 2 года назад

Марцiн , Гэтага я не браў, а нядаўна еў зваранага меншага. Здаўся горкім. Тое, што ўкусіў, выплюнуў. А сёння ў інэце прачытаў загаловак, як гатаваць трутавікі. Чытаць не стаў. Рашыў наступны раз узяць і паводле рэкамендацыяў прыгатаваць.

 
Марцiн
24 фев 2024 в 22:19 — 2 года назад

З цікавасьцю чакаем вынікаў дэгустацыі.

 
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ
24 фев 2024 в 23:08 — 2 года назад

Марцiн ,  гэта будзе на наступным тыдні. Калі знайду трутавік.

 
Несцерка
25 фев 2024 в 07:44 — 2 года назад

На маю думку трутавік на смак будзе як гумавы бот, як яго не гатуй. Пашукай лепш саркасціфу, гэта смачныя грыбы, я іх еў, мне спадабаліся.

 
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ
25 фев 2024 в 13:14 — 2 года назад

Несцерка, спачатку пакаштую саркасціфу ў інэце, а ўжо потым у лесе, ці дзе яшчэ яна расце - пакуль не глядзеў.

 
Несцерка
25 фев 2024 в 15:05 — 2 года назад

Саркасціфа расце на рэштках драўніны, якія знаходзяцца неглыбока у зямлі у вільготных лясах на бярэзніку ды асінніку. Як толькі сыйдзе снег на зямлі можна бачыць чырвоныя кубачкі.

 
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ
25 фев 2024 в 17:27 — 2 года назад

Несцерка, паглядзеў саркасціфу ў інэце. Дык іх шмат бачыў у лесе. Але не думаў што яны ядомыя. Вось гэта лікбез ты мне зрабіў. Цяпер буду спецыяльна шукаць чырвоныя кубачкі.

 
Несцерка
25 фев 2024 в 17:50 — 2 года назад

Я таксама шмат разоў бачыў іх у лесе, але не звяртаў увагі, пакуль выпадковау Інтэрнэце не убачыў ролік пра гэтыя грыбы. Пакаштаваў, спадабаліся. Адно толькі дрэнна што цяжка ад іх адскабліць зямлю, не кожны вытрымае.

 
СМК
26 фев 2024 в 13:40 — 2 года назад

Не хочу никого критиковать, но когда слышу подобное так и тянет спросить - мальцы,вам что,больше есть нечего?

 
Несцерка
26 фев 2024 в 16:51 — 2 года назад

СМК, дзіўную ты зрабіў выснову.Ты лічыш што паляўнічыя, рыбакі, грыбнікі займаюцца любімай справай таму што ім больш няма чаго есці? А чаму Блукач блукае па лясах ды балотах? Якую ежу ён там шукае? Праўда, гэта пытанне да Блукача, але як ты лічыш?

 
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ
26 фев 2024 в 20:40 — 2 года назад

Апошнія два каменты, лічу, нават каментаваць не варта: настолькі відавочны адказ.

 
СМК
26 фев 2024 в 22:27 — 2 года назад

Несцерка, путешественники, грибники и рыбаки меня никак не напрягают. Сам такой. А вот охотников я стараюсь обходить стороной. Если узнаю, что человек заядлый охотник, то избегаю даже общения с ним.

 
820








 Загрузка...







НА ГЛАВНУЮ