Цмок у Лепелі і Смауг у Толкіна сваякі? Адкуль пайшла назва Лепель | Моўныя вандроўкі
1893
просмотра
Гэта “Ладны пераклад” на “Добрым канале”. І Мы працягваем захапляльнае моўнае турнэ па роднай Беларусі. І ў пошуках ладнага перакладу з мовы старажытных тапонімаў на сучасную беларускую завіталі мы ў Лепель.
Ну, і яшчэ каб даведацца, пра што раскажуць нам звілістыя берагі найчысцейшага Лепельскага возера, загадкавы Лепельскі цмок і канцлер Вялікага княства літоўскага Леў Сапега.
А пачнем, зразумела, з назвы — адкуль пайшла назва Лепель. Існуе некалькі версій. І што яна ўтварылася аб балцкага “лепеле” – у перакладзе “жоўтыя гарлачыкі”. І што тапонім мае фінска-вугорскае паходжаньне і перакладаецца як “альховы”. І што ў аснове славянскае «ляпіць» - сувязь з ганчарным рамяством. Але самай прывабнай падаецца версія, што слова Лепель утварылася ад старабеларускіх «лепей», «лепы» - у сэнсе “лепшы, прыгожы”.
Хоць да моўных пошукаў помнікі ніяк не датычныя, але ГЭТЫ мы не змаглі абмінуць. Першы ў Беларусі помнік канцлеру Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу! Фактычна цяперашні Лепель з’явіўся дзякуючы гэтаму выбітнаму чалавеку. Таму помнік яму вельмі дарэчны тут.
Ну, і яшчэ адна мэта нашай вандроўкі - Лепельскі цмок. Сваяк дракона.
У многіх народаў ёсць сугучныя назвы для гэтай пачвары. Smaug… Smok… Цмок… І калі Лепельскі цмок такі ж жудасны, як Смаўг з казкі Толкіена, то як бы не скамянець са страху.
Але ж наш цмок насамрэч зусім не страшны. Нават вельмі сімпатычны. Гэта таму што ў Беларусі традыцыйна да цмокаў ставіліся прыязна, дабразычліва. Лічылі іх абаронцамі, якія жывуць ў вадзе. А выяву Лепельскага цмока стваралі на падставе апісання, зробленага Ўладзімірам Караткевічам у рамане «Хрыстос прызямліўся ў Гародні”.
Вось такая цікавая моўная вандроўка па Лепелі ў нас атрымалася.