Форд Эскорт 1997г бенз
№ 233 056 от 7 окт. 2025 (16:22)
Просмотров сегодня: 2 вчера: 1 всего: 143
Спрытная жанчына шукае сабе гаспадара! Маладуха яшчэ ў тым стане, калі можа задаволіць свайго гарэзу. Безумоўна, як і ва ўсіх Эскортніц, адзенне на ёй ужо квітнее, у левае вока патрапіла куля.Але гэта не падстава, каб зневажаць дзеўку. Ўсё жыццё яна была добра дагледжаная, піла 95-ый бензін і аніякага газу не нюхала. Таму рухавік, у якім 16 клапанаў, працуе на выдатна і яшчэ дае ёй магчымасць выходзіць працаваць на шашу, дзе яна даволі спрытна бегае за маладымі хлопцамі! Але сама па сабе гаспадыня больш хатняя. Калі добраму чалавеку трэба давесці колькі мяшкоў бульбы на кірмаш, то каліласка. У дадатак, ёсць яшчэ ў чым прайсціся і па вуліцы. На зіму і на лета ў наяўнасці новыя гумовыя чаравічкі. Хоць дзеўка трохі і ў гадах, але ногі і ўсе іншыя косткі не баляць і не грукаюць, бо даглядалі своечасова.Зрэшты, нікому аддаваць яе і не збіраліся, але неўзабаве да нас прыйшла маладзейшая гаспадыня. Хоць у старэйшай вантроба яшчэ добрая, рэзаць на ворганы шкада! Дзеўка с задавальненнем яшчэ задаволіць сур´ёзнага гаспадара. Сваіх грошай яна каштуе, але калі з´явіцца хлопец сапраўды закаханы, то са слязамі на вачах аддадзім і танней! Тэлефануй, суджаны! Маладуха чакае і гатовая да працы ўвесь час!
Цена: 3 000